Дыялог па лініі Мінск - Брусель абмяркуюць прадстаўнікі МЗС Беларусі і Аўстрыі 15-16 верасня

    Дэлегацыя федэральнага міністэрства па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і міжнародных спраў Аўстрыі на чале з кіраўніком палітычнай секцыі, намеснікам міністра Янам Кікертам наведае Беларусь 15-16 верасня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
    У час візіту адбудуцца беларуска-аўстрыйскія кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў. Беларускую дэлегацыю на перагаворах узначаліць намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Алена Купчына.
      Як адзначыў Дзмітрый Мірончык, удзельнікі кансультацый абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Акрамя таго, плануецца ўдзяліць значную ўвагу дыялогу па лініі Мінск - Брусель, а таксама пытанням рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动