Чэмпіянат па сучасных танцах, які звычайна праходзіць у сталіцы Францыі Парыжы, сёлета ўпершыню змяніў месца прапіскі. Мінск прымаў больш за сто танцораў з розных краін свету. Асноўныя прадэманстраваныя стылі - электра-дэнс, хіп-хоп і ол-стайлз. Дарэчы, узровень выступленняў беларускіх канкурсантаў дасведчанае журы ацаніла на выдатна.