Другое пасяджэнне міжурадавага Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі плануецца правесці ў кастрычніку ў Абу-Дабі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта тэма абмяркоўвалася на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Рамана Галаўчэнкі з намеснікам міністра замежных спраў ААЭ Махамедам аль-Раісі. Беларускі дыпламат выказаў надзею на працяг плённага ўзаемадзеяння з мэтай далейшага ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ ў розных сферах.