Задача акадэміі – выявіць найбольш здольных і таленавітых вучняў. Неабходна рэалізоўваць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці моладзі, развіваць у школьнікаў лідарскія якасці, а таксама сфарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю, адзначыў дырэктар прэс-цэнтра Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Юры Зайцаў. Заняткі ў школьнай акадэміі кіравання будуць насіць факультатыўны характар. Асаблівы ўхіл зроблены на гісторыю, грамадазнаўства, сферу інфармацыйных тэхналогій і англійскую мову.