Літве прапануюць ствараць сумесныя прадпрыемствы.


        Літоўскаму бізнесу прапануюць інвесціраваць у беларускія перапрацоўчыя прадпрыемствы. Аб гэтым паведамілі ў Мінсельгасхарчы Беларусі па выніках візіта кіраўніка Мінсельгаса Літвы Віргініі Балтрайтэне. У прыватнасці, адзначаюць эксперты, можна ствараць сумесныя прадпрыемствы па перапрацоўцы малака, мяса, а таксама фруктаў і агародніны. Плануецца, што працаваць яны будуць на тэрыторыі Беларусі з магчымасцю далейшага экспарту прадукцыі ў краіны Мытнага саюза. Прадстаўнікі Літвы паабяцалі ў бліжэйшы час разгледзець прапанову беларускага боку з удзелам бізнес-колаў. Таксама закранулі і іншыя пытанні. Абмяркоўвалі экспарт літоўскай прадукцыі ў Беларусь і магчымасць яе далейшых паставак у Расію.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动