Санкцыі да расійскіх банкаў толькі ўскосна паўплываюць на іх структурныя падраздзяленні ў Беларусі.


      Санкцыі да расійскіх банкаў толькі ўскосна паўплываюць на іх структурныя падраздзяленні ў Беларусі. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення ААТ "Белгазпрамбанк" Віктар Бабарыка, паведамляе БЕЛТА. Уведзеныя санкцыі ў асноўным датычацца ўзаемаадносін арганізацый Расіі і еўрапейскіх і амерыканскіх структур. Беларускія структуры ў гэтых адносінах усё ж такі з'яўляюцца структурамі другога эшалона", - сказаў Віктар Бабарыка. Старшыня праўлення Белгазпрамбанка адзначыў, што абмежаванні, як правіла, датычацца новых праектаў. Старыя ніхто не згортвае. Паводле яго словаў, усе ўдзельнікі беларускага рынку, якія працуюць з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі ў рамках старых праектаў, не маюць ніякіх абмежаванняў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动