Недалёка ад сталіцы беларускія навукоўцы знайшлі селішча X-XIII стагоддзя. Сярод артэфактаў - старажытныя нажы, фрагменты глінянага посуду, срэбраныя і бронзавыя пярсцёнкі, некалькі спражак ад рамянёў і нават пару бронзавых крыжыкаў. Дарэчы, дзякуючы крыжыкам, навукоўцы могуць сцвярджаць: тутэйшыя старажытныя жыхары былі хрысціянамі. Пасля больш дэталёвага вывучэння астане вядома, колькі чалавек жыло на гэтай тэрыторыі.