Народная акадэмія пчалярскага майстэрства адкрываецца ў Полацку 14 жніўня

         Народная акадэмія пчалярскага майстэрства адкрываецца ў Полацку 14 жніўня, паведамляе БЕЛТА. Урачыстае адкрыццё школы мядовых ведаў стане адным з мерапрыемстваў экафэста "Мядовы Спас у Полацку-2014". Сімвалічную стужачку перарэжуць галоўныя героі свята - Пчала Мая і Віні Пух. Абавязкі рэктара акадэміі будзе выконваць галоўны пчаляр Полаччыны, вядучы спецыяліст абласной службы па пчалярстве Людміла Ахрамёнак, а выкладчыкамі стануць лепшыя пчаляры раёна. Арганізатары прапануюць гасцям прыняць удзел у тэматычных конкурсах-віктарынах, жартоўных спартыўна-забаўляльных спаборніцтвах, сюжэтна-гульнявых праграмах. Гасцей свята чакае дэгустацыя розных гатункаў мёду, духмянай травяной гарбаты, старадаўніх мядовых напояў, мядовых пернікаў. З дапамогай глядацкага галасавання на фэсте будуць вызначаны і названы лепшыя пчаляр 2014 года, слоган на мядовую тэматыку і касцюм "Пчолка".                         

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动