Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Ён дадаў, што ўсе этапы выбарчай кампаніі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам. Асаблівасць сёлетніх парламенцкіх выбараў у тым, што ў заканадаўства былі ўнесены істотныя змены - пашыраны правы партый і грамадскіх аб'яднанняў у частцы вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, больш разнастайнымі сталі формы перадвыбарнай агітацыі.