Прэзідэнты Беларусі і Казахстана Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў падчас тэлефоннай гутаркі, якая адбылася па ініцыятыве казахстанскага боку, абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і меры па аказанні дапамогі ў нармалізацыі становішча ў гэтай краіне. Таксама кіраўнікі дзяржаў падрабязна разгледзелі актуальныя пытанні двухбаковых адносін і становішча ў свеце.