Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перагавораў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Аляксандр Лукашэнка згадзіўся з гэтай ініцыятывай. Тэлефонная размова прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў адбылася напярэдадні па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамляе БЕЛТА. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.