Беларусь гатова паглыбляць супрацоўніцтва з Хабараўскім краем. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага краю Вячаславам Шпортам. Па яго словах, Хабараўскі край штогод імпартуе прадукцыі амаль на $ млрд., а доля беларускіх паставак складае толькі каля 1%, і гэта вельмі нізкі паказчык. Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што гатовы разгледзець любыя прапановы па развіцці двухбаковых сувязей.
У сваю чаргу Вячаслаў Шпорт сказаў, што хабараўская дэлегацыя прывезла свае прапановы і будзе разглядаць з беларускім урадам план дзеянняў на бліжэйшыя тры гады па паглыбленні супрацоўніцтва, каб вывесці яго на больш якасны ўзровень.