У Кішынёве праходзяць беларуска-малдаўскія кансультацыі па пытаннях магчымых наступстваў для беларускага боку ў сувязі з падпісаннем Малдовай асацыятыўнага Дагавора з ЕС. У рамках візіту плануецца таксама наведванне беларуска-малдаўскіх сумесных прадпрыемстваў па зборцы тралейбусаў і трактароў, а таксама новага гандлёвага цэнтра "Керамін". Малдова займае 15-е месца ў свеце па аб'ёме беларускага экспарту і 4-е - па аб'ёме тавараабароту Беларусі з краінамі СНД. Летась двухбаковы тавараабарот склаў 357 млн. долараў.