Беларусь і Польшча абмяркуюць пытанні трансгранічнага супрацоўніцтва ў Мінску падчас дзявятага пасяджэння міжурадавай каардынацыйнай камісіі дзвюх краін. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык. Беларускую дэлегацыю на перамовах узначаліць намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, польскую - першы намеснік кіраўніка МУС Пётр Стаханьчык.