Беларусь на канферэнцыі АБСЕ прапанавала стварыць адзіную базу даных аб асобах, якія ўчынілі дамашняе насілле

Міністр працы і сацабароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна прапанавала стварыць адзіную базу даных аб асобах, якія ўчынілі дамашняе насілле. Гэту прапанову яна агучыла ў Вене на першай агляднай канферэнцыі АБСЕ па пытаннях гендарнай роўнасці. Мар'яна Шчоткіна выступіла асноўным дакладчыкам на рабочай сесіі па барацьбе з насіллем у адносінах да жанчын. Яна азнаёміла ўдзельнікаў канферэнцыі з падыходамі беларускага боку па забеспячэнні роўнасці мужчын і жанчын, прадухіленні дамашняга насілля і аказанні дапамогі яго ахвярам, праінфармавала аб удасканаленні нарматыўна-прававой базы, асноўных напрамках дзейнасці на сярэднетэрміновую і доўгатэрміновую перспектывы. Міністр таксама падкрэсліла значнасць абмену нацыянальным вопытам па барацьбе з насіллем у адносінах да жанчын і далейшай каардынацыі міжнародных намаганняў у гэтым напрамку.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动