Італія чакае добрых вынікаў у 2014 годзе па ўзроўні тавараабароту з Беларуссю, паведаміў пасол Італіі ў Беларусі Стэфана Б'янкі. Італія традыцыйна з'яўляецца краінай, якая плённа супрацоўнічае з Беларуссю. Сёння, па словах дыпламата, у гандлёвых узаемаадносінах краін "трэнд станоўчы". Пасля істотнага скарачэння тавараабароту, якое было ў 2009 годзе, цяпер назіраецца дадатная дынаміка. Акрамя таго, нягледзячы на сусветны крызіс, які закрануў эканомікі абедзвюх краін, італьянскія інвестыцыі ў эканоміку Беларусі выраслі ў 2013 годзе амаль на 18% у параўнанні з папярэднім годам і склалі амаль $61 млн.