Адбыўся візіт у Брусель дэлегацыі Беларусі на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Аленай Купчыной для ўдзелу ў другім раундзе кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі з Еўрапейскім саюзам. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Падчас сустрэчы адбылося прадметнае абмеркаванне пытанняў садзейнічання гандлю і інвестыцыям.