Беларусь уваходзіць у спіс 50 лепшых краін свету па вядзенні цяжарнасці. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў дакладзе СААЗ "Сусветная статыстыка аховы здароўя 2014", у якім прадстаўлены аналіз выканання краінамі мэт развіцця тысячагоддзя і глабальных паказчыкаў у галіне здароўя. Па ўзроўні забеспячэння ўсеагульнага доступу да паслуг па ахове рэпрадуктыўнага здароўя наша краіна перавышае неабходны парог у 90% на 5% і адпавядае ўзроўню такіх дзяржаў, як Чэхія, Францыя, Фінляндыя, Польшча, Люксембург, Чарнагорыя, Славакія і Венгрыя. Верагоднасць дзіцячай смяротнасці да дасягнення 5-гадовага ўзросту ў Беларусі складае 5% на 1 тыс. нованароджаных, што з'яўляецца лепшым паказчыкам у СНД. Аналагічныя паказчыкі маюць Грэцыя, Літва, Іспанія, Польшча, Харватыя.