Беларусь прапануе Кітаю рэалізацыю шматбаковых праектаў


Беларусь прапануе Кітаю разгледзець пытанне шматбаковага супрацоўніцтва па шэрагу праектаў, у тым ліку, транспартных і гандлёва-лагістычных. Гэту прапанову агучыў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы ў Мінску з першым намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем, перадае БЕЛТА. Беларускі ўрад прапрацаваў ужо з партнёрамі з Казахстана, Туркменістана, Манголіі магчымыя варыянты выбудоўвання лагістычных ланцужкоў, якія маглі б садзейнічаць рабоце Кітая з еўрапейскімі дзяржавамі, у тым ліку краінамі Заходняй Еўропы, - рассказаў Міхаіл Мясніковіч. Беларускі прэм’ер лічыць мэтазгодным разгледзець пытанні рэалізацыі сумесных кітайска-беларуска-расійскіх праектаў. Беларусь і Кітай ўжо ўступілі ў стадыю практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на высокім і вышэйшым узроўні. Партнёры рэалізуюць каля 20 праектаў агульным коштам прыкладна $5,5 млрд.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动