Магчымасці пашырэння паставак у Аргенціну беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і іншай машынабудаўнічай прадукцыі абмяркоўваліся ў Маскве на сустрэчы пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з кіраўніком аргенцінскай дыпмісіі ў Расіі Пабла Ансельма Цетаманці. Бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектыўных напрамках беларуска-аргенцінскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і палітычнай сферах. Аб'ём беларуска-аргенцінскага гандлю ў 2013 годзе склаў больш за $222 млн.