На першым беларускім вечары ў Парыжы французы паспрабавалі дранікі і сплялі купальскія вянкі

Першы беларускі вечар у Парыжы, прысвечаны Дню Незалежнасці нашай краіны, прайшоў у рускім рэстаране, які заснаваў ў 1923 годзе вялікі Шаляпін. На мерапрыемстве гучалі беларускія песні і музыка. Самадзейны калектыў беларусаў, якія жывуць у Парыжы, парадаваў публіку беларускімі танцамі. Французскія гледачы таксама ўбачылі фільмы пра Беларусь: "Адзін дзень з жыцця Беларусі", "Белавежская пушча", "Купалінка". Выдатным дадаткам мерапрыемства была экспазіцыя карцін пейзажаў беларускага мастака Канстанціна Качана. Гасцей вечара частавалі беларускімі нацыянальнымі стравамі і напоямі, у тым ліку, дранікамі і калдунамі. У час мерапрыемства, якое папярэднічала святу Купалле, для французскіх удзельнікаў праведзены майстар-клас па пляценні купальскіх вянкоў. На фоне Эйфелевай вежы яны былі апушчаны ў раку Сену. Яшчэ адным прыемным сюрпрызам вечара стаў удзел у беларускай традыцыі пошуку "папараць-кветкі".

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动