Прэзідэнт Расіі наведаў Мінск і прыняў удзел ва ўрачыстасцях

Прэзідэнт Расіі напярэдадні наведаў Мінск і прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін усклалі вянкі да манумента Перамогі. Да гэтага лідары Беларусі і Расіі прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Таксама прайшлі перамовы кіраўнікоў дзвюх краін. Прэзідэнты абмеркавалі шырокі спектр тэм двухбаковых адносін, інтэграцыйную тэматыку, абмяняліся меркаваннямі па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Аляксандр Лукашэнка назваў прыезд Уладзіміра Пуціна ў гэтыя святочныя дні сімвалічным, сведчаннем таго, што дзве краіны заўсёды будуць разам. У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін адзначыў важнасць актывізацыі інтэграцыйных працэсаў.

 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动