Маштабнае святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі стартуе ў краіне, перадае БЕЛТА. 2 ліпеня адбудзецца ўскладанне вянкоў на плошчы Перамогі ў Мінску. Акрамя строгага ваеннага цырыманіялу яно будзе дапоўнена грамадзянскім элементам - вакальна-харэаграфічнай кампазіцыяй на тэму песні "Жураўлі". Галоўныя святочныя мерапрыемствы разгорнуцца па ўсёй Беларусі 3 ліпеня. Увечары ў Мінску адбудуцца парад войскаў і тэатралізаванае шэсце "Беларусь - ад вызвалення да незалежнасці". Шэсце будзе ўключаць тэатралізаваныя эпізоды вызвалення Мінска, аднаўлення сталіцы, станаўлення гаспадаркі, а таксама сучасны этап. Кульмінацыяй стане традыцыйная акцыя "Спяём гімн разам" і святочны салют.