Тэхніка БелАЗ удастоена Гран-пры на Міжнароднай спецыялізаванай выставе па горнай тэматыцы, якая адбылася ў Новакузнецку. Гэта кар'ерны самазвал БелАЗ-75581 грузападымальнасцю 90 т з электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току. "Прадстаўленая на конкурс "Лепшы экспанат" новая перспектыўная распрацоўка спецыялістаў беларускага завода ўжо атрымала прызнанне і высокую ацэнку гарнякоў на кар'ерах блізкага і далёкага замежжа", - адзначылі на Беларускім аўтамабільным заводзе.