Гродна і Сувалкі запускаюць першы трансгранічны этнакультурны маршрут

Гродна і Сувалкі ў ліпені запускаюць першы трансгранічны этнакультурны турыстычны маршрут "Падарожжа ў этносказку". Ён будзе цікавы, у першую чаргу, турыстам Беларусі, Літвы і Польшчы. Новы турпрадукт створаны па праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Павышэнне прывабнасці трансгранічнага рэгіёна шляхам уключэння этнакультурных рэсурсаў у турыстычную дзейнасць" і прафінансаваны Еўрасаюзам па Еўрапейскім інструменце добрасуседства і партнёрства. У новы прадукт ўвойдуць два турыстычныя маршруты: з польскага боку - "Казачны шлях" ("7 вёсак казак") і з беларускага боку - "Гасцінцамі Бялуна". Польская частка развівае брэнд "Сувальшчыне як краіна казак", ён заснаваны на творчасці ураджэнкі Сувалак вядомай дзіцячай пісьменніцы Марыі Канапніцкай. Беларуская частка маршруту грунтуецца на багацці этнаграфічнага спадчыны Гродзенскай вобласці. Так, на беларускім баку ў маршрут ўвойдуць Гродна, Каробчыцы, Адэльск, Гудзевічы, Азёры, Васілішкі і Радунь.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动