Аплатная сістэма PayPal афіцыйна прыйшла ў Беларусь. Як заявілі прадстаўнікі кампаніі, сістэма PayPal дазволіць жыхарам нашай краіны зручна і проста здзяйсняць пакупкі праз Інтэрнэт. Асаблівы плюс: уводзіць фінансавую інфармацыю (звесткі банкаўскіх карт) пры кожнай транзакцыі не трэба. Аплатная сістэма PayPal даступная ў 203 краінах, яе карыстальнікамі з'яўляюцца больш за 148 мільёнаў чалавек.