Мінскі метрапалітэн стаў лаўрэатам прэстыжнай Міжнароднай транспартнай прэміі "Залатая калясніца" ў намінацыі "Лепшае прадпрыемства грамадскага пасажырскага транспарту". Аўтарытэтны міжнародны конкурс заснаваны ў 2005 годзе Міністэрствам энергетыкі і Міністэрствам транспарту Расіі і аб'ядноўвае лепшыя сусветныя галіновыя кампаніі 36 краін. Прэмія "Залатая калясніца" ўжо стала своеасаблівым сусветным транспартным "Оскарам".