Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі паставіў оперу "Пікавая дама" Пятра Чайкоўскага па першакрыніцы XIX стагоддзя. Прэм'ера оперы адбудзецца 5 і 6 чэрвеня , перадае БЕЛТА. На галоўнай музычнай сцэне Беларусі сёмую версію знакамітага спектакля прадставіць інтэрнацыянальная каманда на чале з балгарскім рэжысёрам , дырэктарам Сафійскага тэатра оперы і балета Пламенам Карталавым. Артысты тэатра запэўнілі, што опера абяцае быць вельмі дынамічнай.