Факт скаргі ад наглядальніка яшчэ не сведчыць аб парушэнні на выбарах

         Сам факт скаргі ад наглядальніка яшчэ не сведчыць аб парушэнні на выбарах, адзначыў палітолаг Вадзім Баравік, каменціруючы заявы некаторых наглядальнікаў аб выяўленні парушэнняў.
Эксперт звярнуў увагу, што, у прыватнасці, наглядальнікі групы "За справядлівыя выбары" заявілі аб накіраванні ў ЦВК каля 200 скаргаў: "Але яны ж блытаюць. Падалі яны 200 скаргаў ці сто, гэта яшчэ не значыць, што былі парушэнні. Калі я прыйду ў міліцыю і напішу на кагосьці заяву, гэта не значыць, што ён злачынец. Пакуль не праведзена расследаванне, разгляд, не вынесена адпаведная пастанова, бок з'яўляецца невінаватым. Тое ж самае і ў час выбарчай кампаніі".
        Каменціруючы заявы аб "каруселях" на парламенцкіх выбарах у Беларусі, ён адзначыў: "Лічу, што гэта ўсё ж такі правакацыі. Нічога агульнага яны з рэчаіснасцю не маюць... У нас, па-першае, наогул няма ніякіх адмацавальных пасведчанняў. Але проста ёсць раскручаныя заявы наконт выбараў. Яны ў людзей на слыху. І гэта проста ўкідваецца. Абывацель, асабліва непадрыхтаваны, які не цікавіцца палітычным жыццём, не зразумее штосьці вельмі складанае, што датычыцца норм заканадаўства. А тут ён пачуў пра "каруселі" ў Расіі, потым тут. Ён нават не разумее, што гэта такое, але гаворыць, што гэта парушэнне.  Гэта такая паліттэхналогія".
        Вадзім Баравік падкрэсліў, што практычна заўсёды ў любой краіне на выбарах ёсць парушэнні: "Але трэба разумець, які працэнт парушэнняў мае месца ў цэлым у ходзе выбарчай кампаніі. У Беларусі і ў час прэзідэнцкай, і ў час парламенцкай кампаніі калі ёсць нейкія парушэнні, то, як правіла, яны абумоўлены пэўнай памылкай члена ўчастковай камісіі або яшчэ чымсьці. Але нейкіх наўмысных фальсіфікацый няма.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动