Беларускія будаўнікі прымуць удзел ў будаўніцтве гідраэнергетычных комплексаў у Кыргызстане.

          Такая дамоўленасць дасягнута падчас сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з прэм'ер-міністрам Кыргызскай Рэспублікі Джаамартам Атарбаевым. Сустрэча прайшла ў рамках пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое ў Мінску, перадае БЕЛТА. Таксама кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін дамовіліся аб пастаўках беларускай тэхнікі на ўмовах лізінгу. Размова ішла і аб рэалізацыі сумесных праектаў. Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, на ліку Беларусі і Кыргызстана іх даволі шмат. Але, па словах беларускага прэм’ера, краінам трэба гаварыць аб нейкіх інфраструктурных сістэмных, якія маглі б мультыплікаваць новыя праекты. Як паведамлялася, напярэдадні ў Астане Кыргызстан агучыў намер аб далучэнні да Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта пытанне таксама абмяркоўвалася на сустрэчы прэм'ер-міністраў.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动