А.Лукашэнка: у Беларусі свой выбар робіць народ у кабінах для тайнага галасавання

     Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  прыняў удзел у галасаванні на парламенцкіх выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання. Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на выбарчым участку нумар 476 Старавіленскай выбарчай акругі нумар 105, размешчаным у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай кульруры.
       Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з замежнымі наглядальнікамі, якія прысутнічалі на гэтым выбарчым участку, азнаёміўся з тым, як арганізаваны выбарчы працэс.
Затым па ўжо існуючай традыцыі кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні прадстаўнікоў беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі.
      Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што парламенцкія выбары ў Беларусі праводзяцца ў першую чаргу для беларускага народа, а не для Захаду.
     Адказваючы на пытанне, ці разлічвае кіраўнік дзяржавы на прызнанне выбараў Захадам, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што "павінен заўсёды разлічваць на лепшае".
      "Яшчэ раз хачу паўтарыць: выбары мы праводзім сёння не для Захаду. Галоўны аўтар выбараў у Беларусі - беларускі народ, усё, што напіша ён у кабінах для тайнага галасавання, таму так і быць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
       "Мы разлічваем на лепшае, а што будзе - пажывём - убачым", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў цяперашняй выбарчай кампаніі па сутнасці прычапіцца няма да чаго.
       "Калі ўжо і на гэты раз хто-небудзь усумніцца ў выбары беларускага народа, то тады я не ведаю, як ужо выбары праводзіць, па якіх стандартах і па якіх законах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动