У сталіцы адбылося ўзнагароджванне пераможцаў дзіцячага конкурсу малюнкаў “Пасябруй са спортам!” Найлепшыя малюнкі школьнікаў выбіралі знакамітыя спартсмены: Дар'я Домрачава, Ала Цупер і Міхаіл Грабоўскі. Галоўнай узнагародай для юных мастакоў стала магчымасць паказаць свае малюнкі ўсім беларусам. Ужо праз некалькі месяцаў на галоўных вуліцах сталіцы з'явяцца білборды з лепшымі работамі.