Міжнародныя вучэнні ратавальнікаў Беларусі, Латвіі і Літвы пройдуць 29 мая ў Смаргонскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Вучэнні адбудуцца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Супрацоўніцтва ў сістэмах грамадзянскай абароны па барацьбе з надзвычайнымі сітуацыямі, звязанымі з транспарціроўкай небяспечных грузаў у прыгранічным рэгіёне. Вучэнні праводзяцца з мэтай "умацавання рэгіянальнага патэнцыялу па прадухіленні і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі з пагрозай трансгранічных наступстваў у рэгіёне Беларусь-Латвія-Літва".