Цырымонія прызначэння беларускай біятланісткі паслом добрай волі пройдзе падчас візіту ў Беларусь адміністратара ПРААН, намесніка Генеральнага сакратара ААН Хелен Кларк. Візіт кіраўніка ПРААН стане першым наведваннем Беларусі за ўсю гісторыю супрацоўніцтва краіны з арганізацыяй. У час перамоў з беларускім бокам плануецца абмеркаванне пытанняў далейшага супрацоўніцтва пры рэалізацыі новых праектаў, у тым ліку па чарнобыльскай тэматыцы.