Аўстрыйская кампанія Strabag AG можа прыняць удзел у будаўніцтве бетонных дарог у Беларусі, у тым ліку, другой кальцавой дарогі вакол Мінска, паведамляе БЕЛТА. Перспектывы супрацоўніцтва з аўстрыйскім канцэрнам абмяркоўваліся на сустрэчы кіраўніка Мінтранса Анатоля Сівака з членам савета дырэктараў Strabag AG Маркусам Калерам. Канцэрн можа прыйсці ў краіну са сваімі новымі тэхналогіямі будаўніцтва бетонных дарог, абсталяваннем, а таксама рэалізаваць праект пад ключ. Таксама бакі абмеркавалі магчымае ўзаемадзеянне ў рэалізацыі сумеснага праекта па будаўніцтве чыгунак за межамі краіны. Канцэрн гатовы да супрацоўніцтва з беларускім бокам на ўзроўні стварэння сумесных прадпрыемстваў.