На выставе Белпрамэнерга ўдзельнікі з Італіі, Бельгіі, Карэі, Расіі, Украіны і Беларусі прапануюць свае лепшыя дасягненні ў галіне прамысловасці. Па словах арганізатараў, Беларускі прамысловы форум сабраў самыя перадавыя распрацоўкі для стварэння канкурэнтнай вытворчасці. Праграма мерапрыемства вельмі насычаная, а абмеркаваць убачанае на выставе і падзяліцца вопытам ва ўдзельнікаў будзе магчымасць падчас пленарнага пасяджэння.