Такая дамоўленасць дасягнута ў час сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грэчаскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Данаі-Магдаліні Куманаку, паведамляе МЗС Беларусі. Падчас сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі па шырокім спектры пытанняў беларуска-грэчаскага супрацоўніцтва. Значная ўвага была ўдзелена праблематыцы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама адносінам Беларусі з Еўрапейскім саюзам.