Беларусь не першапраходзец у гэтым. Свабоднай ад тытуню была Алімпіяда ў Сочы і чэмпіянат свету па футболе, які праходзіў ва Украіне і Польшчы. Аднак у нашай краіне такое мерапрыемства праводзіцца ўпершыню. Абазначаны інфармацыйнымі знакамі месцы правядзення спартыўных мерапрыемстваў, забаронена курэнне ўнутры арэн. Таксама папярэджаны адміністрацыі гасцініц аб тым, што ў час чэмпіянату курэнне пажадана абмежаваць. Такія мерапрыемствы праходзяць у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь супраць тытуню", якая праводзіцца ў мэтах прафілактыкі захворванняў, прычынна звязаных з тытунекурэннем, павышэння ўзроўню інфармаванасці насельніцтва адносна шкодных наступстваў спажывання тытуню.