Упершыню тры выставы ў Венгрыі прадставяць наша мастацтва іканапісу 17-18 стагоддзяў. 30 абразоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея пазнаёмяць венгерскія гарады з беларускім мастацтвам і гісторыяй. Выстава беларускіх абразоў пройдзе ў трох гарадах. Першая - у Нацыянальным гістарычным музеі Будапешта, наступныя - у музеях Сольнака і Кечкемета.