Каля 4 тыс. гледачоў прысутнічалі на спектаклі "Лебядзінае возера" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, які прайшоў 26 красавіка ў Парыжы, паведамляе БЕЛТА. Выступленне арганізавана ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Францыі. Гастролі Вялікага тэатра з вялікім поспехам праходзяць у Францыі з сакавіка і працягнуцца па май. Спектаклі адбудуцца ў 25 гарадах.