Галоўныя транспартныя артэрыі ўпрыгожаць шмат'ярусныя кветкавыя кашпо і вазы. Амаль 50 тысяч віёл, бягоній і пятуній ужо размясціліся ў скверах і на плошчах Мінска. Зараз жывыя карціны ствараюць у зонах гасціннасці і фан-зонах. Кожнаму раёну - свая кветкавая ідэя. Штодня больш чым 10 тысяч кветак пераязджаюць з цяпліц у гарадскія паркі і скверы.