Сёлетняя праграма амаль у два разы большая за мінулагоднюю. З 23 верасня славутыя музычныя калектывы і салісты падораць беларусам незабыўныя канцэртныя вечары, майстар-класы. Сёлетні сёмы фестываль Юрыя Башмета выходзіць за межы сталіцы. Брэст, Нясвіжскі Радзівілаўскі палац таксама будуць прымаць фестывальныя канцэрты. Сярод сюрпрызаў форуму - прыезд сусветна вядомага джазавага скрыпача Жан-Люка Панці, выступленне легендарнага камернага ансамбля "Салісты Масквы" пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета. Музыканты будуць іграць на рарытэтных інструментах Страдзівары, Гварнэры, Амаці.