Нацыянальная бібліятэка Беларусі і "Банк БелВЭБ" прэзентавалі кнігу "Быціе" з факсімільнага выдання поўнага збору прац Францыска Скарыны, перадае БЕЛТА. Дэбютны том аддрукавалі па арыгінале, які захоўваецца ў Верхнелужыцкай навуковай бібліятэцы Германіі. Выдавецкі праект разлічаны на 2013-17 гады і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Выдадзеныя зборы кніг беларускага першадрукара будуць перададзены ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, а таксама ў міжнародныя арганізацыі - ААН і ЮНЕСКА. У рамках праекта ўжо выдадзена пяць кніг, чатыры яшчэ знаходзяцца ў друкарні. Тыраж кожнай - тыс. экземпляраў.