Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што краінам Мытнага саюза і АДКБ неабходна вучыцца ў Еўрасаюза выступаць з адзінай пазіцыяй на міжнароднай арэне. Такое меркаванне ён выказаў, адказваючы на пытанні журналістаў, па выніках праведзенага сёння ў Маскве сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.
"Краіны Еўрапейскага саюза на міжнароднай арэне заўсёды выступаюць з адзінай пазіцыяй, хоць унутры ЕС могуць быць розныя погляды, - сказаў Уладзімір Макей. - Нам ёсць чаму павучыцца ў Еўрасаюза, неабходна вялікая каардынацыя сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне не толькі ў рамках Мытнага саюза, але і ў рамках АДКБ".
У сваю чаргу кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў адзначыў, што еўразійская інтэграцыя стала арганічнай часткай жыцця трох краін. Ён адзначыў актыўную і зацікаўленую пазіцыю Беларусі па знешнепалітычнаму суправаджэнню працэсаў еўразійскай інтэграцыі. Паводле слоў Сяргея Лаўрова, на пасяджэнні бакі дамовіліся растлумачваць сутнасць еўразійскай інтэграцыі на двухбаковых сустрэчах з замежнымі партнёрамі, а таксама на шматбаковых міжнародных пляцоўках.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici