Рускі музей прадставіў выставу беларускага скульптара Андрэя Асташова ў Міхайлаўскім замку Санкт-Пецярбурга. Экспазіцыя аб'яднала больш за 70 работ майстра. У аснове выставы - рэтраспектыўны прынцып: дэманструюцца асноўныя творы, створаныя скульптарам ў апошнія два дзесяцігоддзі. У той жа час, складальнікі імкнуліся найбольш поўна паказаць разнастайнасць сюжэтаў і ўпісаць сучасную скульптуру ў гістарычныя інтэр'еры Міхайлаўскага замка. Асаблівасць творчасці Андрэя Асташова ў тым, што ён спалучае ў сваіх графічных і скульптурных творах сюжэты міфаў розных краін. У яго работах знайшло адлюстраванне традыцыйнае мастацтва народаў Далёкага Усходу, трапічнай Афрыкі і Акіяніі, еўрапейскія павер'і і антычныя міфы, біблейскія сюжэты і легенды пра стварэнне свету.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici