Санкцыі ў адносінах да Беларусі не застануцца без адказу - Галоўчанка

Фото: belta.by


Санкцыі ў адносінах да Беларусі не застануцца без адказу. Аб гэтым заявіў  журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы папярэджвалі аб тым, што санкцыі без адказу не застануцца. Цяпер адпаведная служба вывучае тэкст санкцый у адносінах да нашых грамадзян і прадпрыемстваў. Выбіраем найбольш адэкватныя меры рэагавання з таго набору, які мы выпрацавалі і пра які даводзілі сігнал нашым партнёрам. Думаю, не за гарамі той час, калі мы гэтыя рашэнні прымем", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён заявіў, што ўвядзенне санкцый дыскрэдытуе палітыку Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі. "Дэклараваць пры гэтым місію "дзеля беларускага народа" прынамсі цынічна і беспрынцыпова. Толькі паглядзіце, чым абгрунтоўваюцца санкцыі, якія ўводзяцца супраць нашых прадпрыемстваў. Напрыклад, эканамічныя санкцыі супраць ААТ "МАЗ" уводзяцца на падставе таго, што Прэзідэнт краіны назваў яго адным з вядучых машынабудаўнічых прадпрыемстваў, супраць ААТ "БЕЛАЗ" - бо кіраўнік дзяржавы назваў яго нацыянальным здабыткам і брэндам Беларусі. І таму гэтыя прадпрыемствы заслугоўваюць эканамічнага пакарання?" - абурыўся прэм'ер-міністр.

"Мы жывём далей, працуем. У нас дастаткова рэзерваў і рэсурсаў, мы даўно гатовы да гэтых умоў", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

 
Emissions sur Internet
concours de selfies
 
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions