Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі і генеральны сакратар АДКБ абмеркавалі міжнародную і рэгіянальную бяспеку

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Валерый Вакульчык сёння сустрэўся ў Мінску з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Станіславам Засем. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі. "У ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных падзеях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі", - расказалі ў ведамстве. Акрамя таго, абмяркоўвалася тэматыка супрацоўніцтва Беларусі ў рамках АДКБ і ход падрыхтоўкі да пасяджэння Камітэта сакратароў саветаў бяспекі. Асаблівая ўвага была ўдзелена міратворчаму вучэнню "Непарушнае братэрства - 2020", якое праходзіць з 12 кастрычніка ў Беларусі.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions