У Беларусі пачалося камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ "непарушнае братэрства - 2020".

 

У ім бяруць удзел больш за 900 чалавек. Задзейнічана больш за 120 адзінак ваеннай і спецтэхнікі, у тым ліку верталёты і беспілотныя лятальныя апараты. Адзначаецца, што вучэнне стане чарговым мерапрыемствам стратэгічнага стрымлівання ў той няпростай абстаноўцы, якая складваецца ў свеце. У цяперашніх вучэннях прымуць удзел не толькі вайскоўцы, але і прадстаўнікі іншых сілавых структур, "Славянскае братэрства", "непарушнае братэрства", "Шчыт саюза", "Каўказ" - гэтыя і іншыя манеўры ўваходзяць у праграмы ваеннага складніка Саюзнай дзяржавы і АДКБ. Пры гэтым сумесныя вучэнні, як правіла, маюць абарончы характар, а галоўная іх мэта - удасканаленне аб'яднаных ваенных сістэм, сумесная ахова знешняй мяжы ў паветранай прасторы і адказ на сучасныя выклікі і пагрозы.

 

 

 

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions