Беларусь і Расія значна рушылі наперад у вырашэнні набалелых пытанняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным.
"Я вельмі ўдзячны вам за апошнія тыдні і, можа, нават месяц-паўтара, калі ў нас ідуць інтэнсіўныя перагаворы паміж урадамі. Мы дамовіліся з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным яшчэ да выбараў аб гэтым. І, як мне ўчора Раман Аляксандравіч (прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка) дакладваў, што вы значна рушылі наперад у вырашэнні тых пытанняў, набалелых для нас", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Я ўсё часцей кажу, у нас гэта проста відаць, адчуваецца ўсё ў сувязі з асобнымі тут выпадамі так званай нашай апазіцыі (не ведаю, як яе назваць, я яшчэ не зусім разумею, як назваць усё гэта). Але, тым не менш, гэта для нас урок", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гэты ўрок павінен падштурхнуць дзве братэрскія краіны - Беларусь і Расію - зрабіць адпаведныя вывады. "І па многіх пытаннях, па якіх мы быццам бы не змаглі раней дамовіцца, каб мы дамовіліся. І вы з прэм'ерам Беларусі правялі вялікую работу, каб зблізіць нашы пазіцыі і па многіх пытаннях, наогул дамовіцца", - канстатаваў беларускі лідар.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici