Прэзентацыйныя праграмы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" праходзяць у Нацыянальным павільёне Беларусі на 66-м міжнародным кінафестывалі ў Канах. Акрамя таго, "Беларусьфільм" прадстаўляе кароткаметражныя фільмы ў спецыяльнай праграме форуму Short Film Corner. Гэта прэм'ерная анімацыйная стужка "Рыбка па імені Нельга - 3" мультфільм "Як служыў я ў пана", дакументальныя карціны "Пячнік", "Асобы тэатр. У пошуках шчасця", "Забраны край" і "Аксана Волкава. A prima vista". Нацыянальны павільён Беларусі прадстаўлены ў Канах трэці раз. Айчынныя кінематаграфісты маюць намер правесці перамовы з калегамі з Францыі, Славакіі, Чэхіі, Латвіі, Эстоніі, Ізраіля.
Les emetteurs FM et leur couverture:
Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz
Radiodiffusion par satellite :
voir les paramètres de réception ici